У Гродне крэдыторы дамагаліся вяртання пазык, пагражаючы зброяй і могілкамі

Спачатку людзям пагражалі, потым пераходзілі да больш актыўных дзеянняў.

 

Гэтак з чэрвеня па кастрычнік 2013 крэдыторы прымушалі вярнуць 2 мільёны рублёў з працэнтамі гарадзенца 1992 года нараджэння. Яго вывозілі на могілкі, пагражалі пнеўматычным пісталетам і прымушалі капаць сабе магілу. Гэтаксама на хлопца спрабавалі аформіць крэдыт на каштоўную бытавую тэхніку, забралі дакументы.

 

З красавіка да верасня 2013 года пагрозамі і гвалтам спрабавалі вярнуць 1 мільён рублёў з працэнтамі ў жыхаркі Гродна 1968 года нараджэння.

 

Фірму зарэгістравалі два гарадзенцы 1986 і 1989 гадоў нараджэння. Зараз яны знаходзяцца пад вартай, распачатыя дзве крымінальныя справы.

 

Паводле інфармацыі АНТ і Следчага камітэту