У гарадзенскім Музеі гісторыі рэлігіі выступіць італьянскі бард Стэфана Кабела

Стэфана Кабела не толькі музыка, але і выкладчык гісторыі мастацтваў, журналіст, актывіст “зялёных”, збірае легенды і гісторыі пра шаманізм, займаецца дабрачыннасцю.

На відэа – выступ у Вільні ў 2010 годзе

 

Стэфана – не прафесійны музыка, а бард, таму, па яго словах, у ягоных песня тэкст важнейшы за музыку.

 

У канцэрце таксама прымуць удзел выканаўца Таццяна Салаўёва, мультыінструменталіст Аляксандр Блохін і перкусіяніст Ігар Адасік.

 

Канцэрт адбудзецца ў Музеі гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) 13 снежня, пачатак у 19.00.