Беларусаў штрафуюць у Беластоку за тое, што яны пакідаюць дзяцей зачыненымі ў машынах
Некалькі падобных выпадкаў адзначыла беластоцкая паліцыя цягам гэтага месяца. Малыя дзеці заставаліся зачыненымі ў аўто пасярод паркоўкі, пакуль іх бацькі хадзілі па гандлёвых цэнтрах. У Польшчы за такое можна атрымаць штраф 500 злотых.