Цягнікі Гродна-Беласток будуць ездзіць да Малкіні і Элку

З суботы 21 чэрвеня цягнік, што адпраўляецца з Гродна ў 5.50, будзе курсіраваць да Малкіні – прыбыццё туды запланавана на 9.11 па польскім часе. З Малкіні можна будзе дабрацца прыгараднымі цягнікамі да Варшавы. Гэта павінна замяніць частку рэйсаў Беласток-Варшава, якія былі скасаваныя, на што скардзіліся шматлікія жыхары Беластока.

 

З нядзелі 6 ліпеня цягнік, што адпраўляецца з Гродна ў 10.20, будзе курсіраваць да Малкіні (прыбыццё ў 14.31), а цягнік на 15.55 будзе ездзіць да Елку (прыбыццё ў 20.20)

 

Паводле bialystokonline.pl