“Grodno Jazz” ізноў збярэ ля Новага замку музыкаў з Гродна, Мінска і замежных гасцей
У першы дзень, 28 чэрвеня, канцэрт пачнецца ў 19.30. Выступяць гурт “Игра” (Мінск), Трыа вядомай вакалісткі Яўгеніі Лятун (Мінск) ды Piotr Baron Quintet (Польшча). Гурт Пётра Барона гарадзенцы маглі чуць у мінулым годзе – гэты склад музыкаў грае з Наталляй Немэн.
Другі дзень, 29 чэрвеня, пачнецца ў 16.00 і будзе больш насычаны. Зайграюць аркестр вайсковай часткі 5522, без якога не абыходзяцца гарадскія мерапрыемствы, біг-бэнд Гарадзенскай філармоніі, гарадзенскі Artjazz band Ігара Гіро, а таксама госьці з Мінска: Пётр Клюеў & City Jazz Quartet, Barillaz band і Apple Tea. Таксама выступіць польская вакалістка Malgorzata Wyrwicz.
Цана білетаў у папярэднім продажы: 100 000 за адзін дзень і 180 000 за два дні. У дзень канцэрта – 120 000.
Купіць білеты можна ў касе філармоніі па вул. Паповіча, 5 (гатэль “Гродна”), 13 паверх.
Даведка па тэл.: 50-46-10, 50-46-13, 50-46-23
Фестываль “Grodno Jazz” пачынаўся як клубнае мерапрыемства, у 2009 упершыню прайшоў у выглядзе open air’а на тэрыторыі Старога замку, а потым яго перанеслі на пляцоўку Новага замку – сталую пляцоўку цягам апошніх пяці год. Глядзі таксама рэпартаж “Твайго стылю” з фестывалю 2013 года: |
||