Выйшаў працяг “Гарадзенскага палімпсеста”. Прэзентацыя 19 чэрвеня
Пра тое, што праект “Гарадзенскі палімпсест”, які існаваў з 2008 года, будзе трансфармавацца, расказаў год таму Алесь Смалянчук. І сапраўды, традыцыйная восеньская канферэнцыя ў 2013 годзе прайшла ўжо пад новай назвай “Гарадзенскі соцыум”. Цяпер жа выйшаў першы ў межах праекта зборнік артыкулаў.
Прапануем пазнаёміцца са зместам выдання:
Аляксандр Краўцэвіч, доктар гіст. навук (Гародня), Раннесярэднявечныя гарадзенцы (XI – ХIII стст.)
Альбіна Семянчук, канд. гіст. навук (Гародня), Святы Казімір (1458-1484) – нябесны абаронца Гародні
Ганна Паўлоўская, канд. гіст. навук (Варшава), Памяць храніста (на прыкладзе гарадзенскіх кляштарных хронік другой паловы XVII – XVIII ст.)
Аляксей Шаланда, канд. гіст. навук (Менск), Геральдыка гарадзенскіх мяшчанаў у ХVI–ХVІІ стст.: спроба класіфікацыі
Віктар Якубаў, канд. гіст. навук (Полацак), Удзел мяшчан і жыхароў Гарадзенскага павета ва ўзброенных канфліктах пачатку XVII ст
Алег Дзярновіч, канд. гіст. навук (Менск), Трыбунальскія сталіцы Вялікага Княства Літоўскага: праблемы лакалізацыі месцаў пасяджэння
Віталь Галубовіч, канд. гіст. навук (Гародня), Збіццё як элемент крымінальнай штодзённасці (паводле спраў гарадзенскіх судовых установаў 1539-1565 гг.)
Вольга Іванова, канд. гіст. навук (Менск), У пошуках Асобы: агляд дакументаў асабістага паходжання ў гарадзенскіх сховішчах
Аляксандр Радзюк, канд. гіст. навук (Гародня), Гарадзенскі супраціў 1861 г.
Вячаслаў Швед, доктар гіст. навук (Гародня), Чыноўнікі – сябры Гарадзенскай ваяводскай арганізацыі 1861 – 1864 гг.
Тацяна Казак (Гародня), Андрэй Вашкевіч (Гародня), Паўстанне 1863 г. у навуковай спадчыне Юзафа Ядкоўскага
Ксенія Церашкова (Менск), Праблемы трансфармацыі сацыяльнага і прававога статусу мяшчан Беларусі ў другой палове ХІХ − пачатку ХХ ст.
Аэлита Амбрулевичюте, PhD (Вильнюс), Социальная характеристика чая или превращение чая из предмета роскоши в повседневный товар
Татьяна Воронич, канд. ист. наук (Минск), Чиновники и благотворительность. (Из истории Гродненского благотворительного общества второй половины XIX – начала XX в.)
Андрэй Вашкевіч (Гародня), Пётр Шумаў (1872-1936) і гарадзенскія рэвалюцыянеры пачатку ХХ ст.
Федор Игнатович, канд. мед. наук (Гродно), Военный врач Сергей Галюн и Гродненский революционный кружок (1887-1894)
Алесь Смалянчук, доктар гіст. навук (Варшава), Гарадзенскія краёўцы пачатку XX ст.
Ігар Пушкін, Аляксандр Агееў (Магілёў), Стварэнне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта
Томаш Блашчак, Phd (Коўна), Гродзеншчына ў тэрытарыяльных планах Літоўскай дзяржавы ў 1918-1920 гг.
Андрэй Чарнякевіч, канд. гіст. навук (Гародня), Культ Юзафа Пілсудскага ў міжваеннай Гародні
Jan Jerzy Milewski, Phd (Białystok), Białystok i Grodno w okresie międzywojennym – podobieństwa i różnice
Zbigniew Jędrychowski, Phd (Wrocław), Awantura w Grodnie
Ларыса Міхайлік, Phd (Гародня), Гародня ў 1939 г.: напярэдадні вайны
Анатоль Трафімчык, канд. гіст. навук (Менск), Станаўленне савецкай сістэмы школьнай асветы ў заходніх абласцях БССР і яе асаблівасці на Гарадзеншчыне (1939–1941)
Анатоль Вялікі, канд. гіст. навук (Менск), “Зыход” або перасяленне польскага насельніцтва з Гародні ў Польшчу ў 1944 – 1946 гг.
Таццяна Касатая (Гародня), Ахова помнікаў гісторыі і культуры ў Гародні (1950-я – 1960-я гг.): страта культурнай спадчыны
Вольга Растоўская (Віцебск), Гарадскія могілкі: сацыяльна-гістарычнае даследаванне (на прыкладзе Віцебска)
Прэзентацыя пройдзе 19 чэрвеня ў 18.30, па адрасе вул. Будзёнага, 48а, зала ва ўнутраным дворыку.