Выстава экспанатаў стакгольмскага Музея арміі адкрываецца ў Гродне
Унікальная выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю”, на якой можна будзе пабачыць больш за 1000 асабістых рэчаў жаўнераў першай паловы ХХ ст., распачне працу 15 красавіка ў Новым замку.
Унікальная выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю”, на якой можна будзе пабачыць больш за 1000 асабістых рэчаў жаўнераў першай паловы ХХ ст., распачне працу 15 красавіка ў Новым замку.
Шматразова ўзнагароджаны спектакль гарадзенскага Тэатра лялек “Пікавая дама” атрымаў яшчэ дзве узнагароды на Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў LUDI-2014 у расійскім Арле. Гарадзенцы заваявалі Гран-Пры і прыз моладзевага журы.
Фірму “Панямонскае гарадзішча” зарэгістравалі тры сябры, што цікавяцца рэканструкцыяй ІХ-ХІІ стст., у прыватнасці эпохай вікінгаў. З вясны мінулага году яны будуюць на беразе Нёмана ля Бярозаўкі сядзібу і карабель. Першыя турысты змогуць гэта пабачыць ужо праз месяц.
Раніцай 8 красавіка ў 7.55 з брамы гарадзенскай турмы выйшаў на волю ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён быў асуджаны ў 2010 годзе на пяць год турмы і апошнія два гады адбываў пакаранне ў Гродне. Аўтуховіча сустракалі сябры, грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты і проста неабыякавыя гарадзенцы.
“Асліныя бягі” арганізавалі 5 і 6 красавіка ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”. У іх прымалі ўдзел тры ўпартыя жывёлы, якія стала жывуць у агратурыстычным комплексе.
З манаграфіяй гісторыка Юрыя Гардзеева “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма” можна будзе пазнаёміцца 12 красавіка. Прэзентацыя пачнецца ў 18.00, месца – зала ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.
У сераду 9 красавіка дзве ўдзельніцы мінскай каманды Skvo’s Dance Company правядуць у клубе “База” майстар-класы па сучасным танцы і партнерынгу. Днём раней мінчукі пакажуць перформанс у Тэатры лялек.
Пасля двух год чакання арган з Франкфурту на Майне ўсё ж добраўся да Гродна. Ён важыць 4,5 тоны, яго мантаж зойме цэлы месяц.
Жыхары Ліды, узяўшы прыклад з гарадзенцаў, пачалі збіраць подпісы пад электроннай петыцыяй супраць навалы кіёскаў “Табак” у іх горадзе. Пакуль яны сабралі больш за 1100 подпісаў.
У чацвёртым матчы фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, які праходзіў на “Чыжоўка-Арэне”, “Юнацтва” перамагло гарадзенцаў з лікам 2:0. Такім чынам лік у серыі стаў роўным 2:2.