У Лідзе таксама пачалі змаганне з тытунёвымі кіёскамі
Цыгарэтныя кіёскі пачалі з’яўляцца ў Лідзе месяц таму, у пачатку сакавіка. Цяпер лідчукі патрабуюць ад старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Астроўскага таго самага, чаго гарадзенцы ад сваіх мясцовых уладаў: зменшыць колькасць кіёскаў, прыбраць іх з прыпынкаў, дзе паленне і так забаронена, перанесці іх далей ад навучальных устаноў, змяніць колер кіёскаў і прыбраць вялікі надпіс “Табак”.
Вось што пішуць лідчукі, падпісваючыся пад петыцыяй:
Нія: “Считаю, что курение – это личный выбор человека, а пропагандировать продажу сигарет – значит навязывать молодежи дурные привычки”.
Даніла: “Само напоминание о табаке подстегивает пытающихся бросить к возобновлению пагубной привычки”.
Наталля: “Я против курения, а тем более когда эти киоски окружают школу с трех сторон, как у нас в Лиде в районе Слобода”.
Ірына: “На углу нашего дома поставили киоск, а в 50-70 метрах – учреждение образования (детсад № 26). “Красота”! Давайте проводить борьбу с курением дальше!”
Анна: “На каждом киоске написать таким же шрифтом “ТАБАК – ВРЕДНО ДЛЯ ВАШЕГО ЗДОРОВЬЯ”. Или как там пишут на упаковках. Двойные стандарты, господа руководители”.
Людміла: “Против даже потому, что эти ужасные ларьки никак не вписываются в прекрасные улицы нашего города”.
Акрамя Гродна і Ліды, кіёскі ўжо з’явіліся ў Ваўкавыску, Шчучыне, Слоніме, Навагрудку, Бяроўзаўцы, Іўі, Гальшанах, Смаргоні, Карэлічах і Дзятлаве.
Мы ўвесь час сочым за з’яўленнем кіёскаў “Табак” у Гродне. Цяпер на нашай мапе пазначаны 51 кіёск.
Здымак lida.info