Юры Гардзееў прэзентуе ў Гродне сваю кнігу пра мясцовыя супольнасці XVIII ст

Гарадзенскі гісторык Юры Гардзееў, які ўжо доўгі час жыве ў Кракаве і працуе ў Ягелонскім універсітэце, у межах адмысловага “Гістарычнага тыдня” часопіса Arche аб’едзе з прэзентацыяй кнігі восем гарадоў Беларусі.

 

На сустрэчах  будуць таксама прадстаўленыя іншыя гістарычныя выданні Arche. Сярод іх: перавыданне кнігі “Балахоўцы”, манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса “Літоўская знаць у канцы XIV – пачатку XV стагоддзя”, даследаванне Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”, кніга Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі”, бестсэлер Марка Бартушкі “Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.”, манаграфія Сяргія Плахія “Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі” ды іншыя. Будуць і апошнія нумары Arche, такія як “Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах”, “Беларусь у цяні Палесся”, “Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі” ды іншыя.

Згаданыя ў назве кнігі Гардзеева цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Як патлумачыў “Твайму стылю” аўтар, кніга, фактычна, прысвечана гісторыя мясцовых супольнасцей канца XVIII ст. Яна можа быць цікава таксама гарадзенцам, бо ў ёй нямала і пра наш горад.

 

З раскладам прэзентацый у гарадах Беларусі можна пазнаёміцца на сайце Arche.