Актыўных беларускіх студэнтаў запрашаюць на навучальныя візіты ў Польшчу

|

У праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

 

I. Узрост 18-21 год (народжаныя 1 ліпеня 1992 – 31 снежня 1995 года)

II. З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі (або Малдовы, Украіны ці Расійскай Федэрацыі)

III. Навучаюцца ў Беларусі (або Малдове, Украіне ці Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе у РФ)

IV. Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 30 верасня 2014 года)

V. Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland

 

Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 14 снежня 2013 года. Кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове. Інфармацыю пра вынікі конкурса кожны кандыдат атрымае індывідуальна да канца студзеня 2014 года. Навучальныя візіты ў Польшчу адбудуцца вясной 2014 года, працягласць – 12 дзён.

 

Заяўка на ўдзел у праграме запаўняецца анлайн.

 

Больш падрабязная інфармацыя пра праграму – на афіцыйным сайце.

 

Праграма ладзіцца з 2004 года сумесна Польска-Амерыканскім Фондам Свабоды, Фондам “Барусія”, Калегіумам Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езёраньскага ды лакальнымі арганізацыямі з розных рэгіёнаў Польшчы.