Лёс Святога балота яшчэ не вырашаны, але мінпрыроды паслядоўна бароніць заказнік

Аказалася, што прэс-рэліз кампаніі “У абарону беларускіх балот” утрымліваў памылку. Публікуем ніжэй выпраўленую інфармацыю і выбачаемся перад нашымі чытачамі. Публікуем таксама ліст Мінпрыроды, прыкладзены да прэс-рэліза кампаніі.

 

Мінпрыроды насамрэч прапанавала ўраду праект, які ўлічвае меркаванне большасці прысутных на грамадскіх слуханнях у Азёрах, якія праходзілі 2 лістапада. Ён не прадугледжвае выключэння ўчастка радовішча торфу “Святое, 112” са складу заказніка “Азёры”.

 

А вось тое, што мінэнерга і НАН не падтрымалі праект, згодна з якім планавалася адрэзаць ад балота Святога кавалак у 250 га для асушэння і наступнай здабычы торфу, аказалася няпраўдай. Наадварот, міністэрства энергетыкі і Акадэмія навук надалей настойваюць на здабыцці торфу ў прыродаахоўнай зоне.


Мінпрыроды таксама прапанавала міністэрству энергетыкі сумесна падрыхтаваць прапанову для ўраду па адмене пастановы Савета міністраў №794 ад 17 чэрвеня 2011 г. Гэтую пастанову ўжо назвалі “антыбалотнай”, бо згодна з ёй ажно восем балот, што знаходзяцца на ахоўваемых тэрыторыях, могуць быць аддадзеныя пад торфанарыхтоўкі. З іх удалося выратаваць пакуль толькі заказнік у Пухавіцкім раёне.

 

 

Паводле прэс-рэліза кампаніі “У абарону беларускіх балот”

Здымак Яна Лялевіча з архіву “Твайго стылю”