Гарадзенскі стартап выйграў 5000 долараў на развіццё

26 красавіка ў Мінску прайшоў фінал, у якім за прызавы фонд памерам 30 000 долараў спаборнічалі паміж сабой праекты Panaskin (вытворчасць дызайнерскіх скураных торбаў), Rcam (інавацыйная сістэма відэаназірання), Насіць і несці беларускае (вытворчасць і продаж адзення і біжутэрыі з нацыянальным арнаментам), Hetta (дызайнерская мэбля і сувеніры з дрэва) i Zorny (традыцыйная пякарня – чытай інтэрв’ю са стваральнікамі праекта на “Тваім стылі”).

 

Фіналісты разам са сваімі бізнес-анёламі-адвакатамі рыхтавалі прэзентацыі і дзвюххвілінныя пітчы пра тое, чаму менавіта іх праект заслугоўвае першага месца, а таксама прыдумлялі піяр-кампаніі і змагаліся з пытаннямі антыкрызіснага кіравання.

Камандзе гарадзенцаў, якая прадстаўляла праект “Насіць і несці беларускае”, у фінале дапамог бізнес-анёл-адвакат Аляксандр Карташоў, які пазнаёміў каманду з беларускім дызайнерам Іванам Айплатавым і іншымі прадстаўнікамі шоў-бізу, якія падтрымалі гарадзенцаў.

 

Першае і другое месца занялі адпаведна Panaskin і Rcam  – журы адзначыла моцныя каманды і зразумелыя канцэпцыі.

 

Праекты Zorny і Hetta атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у бізнес-летніку.

 

Усе фіналісты атрымаюць таксама бясплатную кансультацыйную падтрымку па пытаннях бухгалтэрыі.

 

Здымкі bavin.by