У Гродне зносяць будынак старой казармы

| Без катэгорыі

Будынак, пабудаваны ў пачатку ХХ ст., знаходзіўся пад пагрозай з таго часу, як з’явілася інфармацыя аб запланаванай на яго месцы будове гіпермаркета “Карона” (таварыства “Табак-інвест”). Будова мела распачацца яшчэ ў мінулым годзе, але нечакана восенню было аб’ялена пра змены ў горадабудаўнічай палітыцы – буйныя гадлёвыя аб’екты быццам бы мелі з’яўляцца выключна на акраінах горада.

Аднак, відаць, інвестыцыі ўсё ж будуць ажыццяўляцца.

 

Адзінае, чаго дабіліся неябыякавыя гарадзенцы (ліст у Мінкуль падпісалі 23 гісторыкі) – абяцанне забудоўшчыка захаваць частку казармы (без удакладнення, у якім выглядзе). Як сёння паведаміў карэспандэнту “Твайго стылю” прысутны на месцы зносу прадстаўнік падрадчыка, паводле наяўнага праекту прадугледжаны поўны знос будынка. Адначасова ён запэўніў, што, згодна з рашэннем дызайнераў, частка будынка (відаць, фасад) будзе захаваная.

 

Здымкі Яна Лялевіча