Берлінскі музыка Марцін Зомер меў у Гродне канцэрт, пра які “ніхто не ведаў”
На канцэрце, арганізаваным Інстытутам імя Гётэ, няшмат было і мясцовых студэнтаў ды выкладчыкаў рамана-германскага аддзялення ўніверсітэта.
Магчыма, сваю ролю адыйграў ранні час канцэрта – 15.00. Аднак прысутныя на месцы чытачы “Твайго стылю” лічаць, што ёсць і віна ўніверсітэта, які не змог ані прыцягнуць уласную публіку, ані не паведаміў пра канцэрт больш шырокай публіцы.
Між іншым, гарадзенцы згубілі магчымасць пазнаёміцца з адначасовай ігрой на электравіяланчэлі і дыджэрыдо пры дапамозе loopmashine. Дыджэрыдо – нацыянальны інструмент абарыгенаў Аўстраліі.
Вельмі адкрыты і камунікабельны музыка ахвотна выйшаў у залу
Электравіяланчэль у руках Марціна гучала не толькі, як звычайная віяланчэль, але і як скрыпка, кантрабас і гітара. Прыемным сюпрызам для беларускіх слухачоў стала выкананне песні “Купалінка”.
Пры адпаведнай рэкламе на канцэрт магло б прыйсці больш чалавек
Марцін Зомер у трэці раз гастралюе ў Беларусі, у Гродне быў у другі раз.
Здымкі dieter