Творы знакамітага ўраджэнца Гродна Леона Бакста могуць трапіць у Беларусь
Як паведаміў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, супрацоўнікі беларускай амбасады нядаўна знайшлі працы Бакста на парыжскай выставе. Адзін з беларускіх банкаў ужо зацікаўлены пакупкай іх праз аўкцыён Sotheby’s. Дарэчы, гэтай вясной такім чынам ужо ўдалося набыць для Беларусі чатыры палотны Марка Шагала і Хаіма Суціна.
Коштавы рэкорд на твор Бакста быў усталяваны ў траўні 2012 года ў Лондане на аўкцыёне Christie’s. Акварэльны твор “Жоўтая султанша” ананімны пакупнік набыў за амаль 1 500 000 даляраў (937 000 фунтаў стэрлінгаў).
Пачатковы кошт трох эскізаў тэатральных касцюмаў, якія ў лютым гэтага года прапанаваў пакупнікам у Парыжы аўкцыённы дом Sotheby’s, значна меншы – 80 тысяч еўра.
Нарадзіўся Бакст (сапраўднае імя Леў Розенберг) у 1866 годзе ў Гродне, у сям’і габрэйскага вучонага-талмудыста. Яго талент раскрыўся ў поўнай меры ў Парыжы.
У Гродне імём знакамітага мастака названая вуліца, якая знаходзіцца на гарадской акраіне – у Фабрычным.
Больш пра Леона Бакста чытайце тут | ||