“Басовішча” – ужо ў гэты ўікэнд
Сярод іншых па-за музычных пунктаў праграмы: 48-гадзінны “Партызанскі кангрэс малявальшчыкаў” пад кіраўніцтвам знакамітага сучаснага польскага мастака Паўла Альтхамера, паказы фільмаў ад арганізатараў фестывалю “BulbaMovie”, дакументальных фільмаў Артура Жміеўскага ды нашумелай стужкі “Жыве Беларусь!”.
Вялікую сцэну ў пятніцу 19 ліпеня адкрые гурт ili-ili – пераможца сёлетняга “завочнага” конкурсу маладых гуртоў. Пасля мінчукоў на сцэне будуць у асноўным гурты з Польшчы: падляшскія Ilo&Friends, олдскульны рокавы Kim Novak ды Masala Soundsystem з дзікай мяшанкай рага-этна-хіп-хоп-панку. Беларусь прадставяць цяжкія Pomidor/OFF i Re1ikt, а спалучаць дзве краіны польска-беларускі інструментальны дуэт Kinior&Zabelov.
Ноччу на малой сцэне гасцей фэсту будуць забаўляць ды-джэі, у тым ліку гарадзенец DJ Nobel.
У суботу чакаецца выдатны склад беларускіх гуртоў, на сцэну выйдуць: Clover Club, Dzieciuki, Vinsent, Akute і The Toobes. Аматараў этнічных матываў павінна зацікавіць Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego. Асаблівым госцем мае быць украінскі фолк-рокавы калектыў Перкалаба, які ператворыць беларуска-польскі фестываль у сапраўды міжнародны. Польскія ж наведнікі фэсту напэўна будуць з нецярпеннем чакаць выступу знакамітага польскага рэгі-гурта Indios Bravos.
З поўнай праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце. Ніжэй прапануем пазнаёміцца з запланаваным раскладам выступаў на галоўнай сцэне “Басовішча”.
19 ліпеня, пятніца
• 17:10 ILIILI (BY) пераможцы конкурсу
• 17:50 афіцыйнае адкрыццё Фестывалю
• 18:00 HOPE ON (PL)
• 19:00 ILO&FRIENDS (PL)
• 19:40 KINIOR & ZABELOV (PL/BY)
• 20:30 POMIDOR/OFF (BY)
• 21:30 KIM NOWAK (PL)
• 22:50 RE1IKT (BY)
• 00:00 MASALA SOUNDSYSTEM (PL)
• 01:20 DIED MOROZ CONVENTION +3 (PL)
20 ліпеня, субота
• 16:20 ORSHAK (PL) адзначенне у конкурсе
• 17:00 POKRAK (PL)
• 18:00 CLOVER CLUB (BY)
• 18:50 DZIECIUKI (BY)
• 19:40 ORKIESTRA KLEZMERSKA TEATRU SEJNEŃSKIEGO (PL)
• 20:30 VINSENT (BY)
• 21:30 AKUTE (BY)
• 22:30 PERKALABA (UA)
• 23:50 INDIOS BRAVOS (PL)
• 01:10 THE TOOBES (BY)
Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю, як заўсёды, бясплатны. Кошт месца ў намётавым гарадку – 20 злотых ад асобы.