За выходныя памежнікі затрымалі трох нелегальных мігрантаў
В’етнамец патлумачыў, што спрабаваў перабрацца ў Заходнюю Еўропу ў пошуках лепшага жыцця. Ён меў пры сабе дакументы і грошы.
Без дакументаў, затое з компасам і мапай, ішлі ў Літву госці з каўказкіх рэспублік. Гэтак яны хацелі не заблукаць у лесе.
Усе парушальнікі змешчаны ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы.
Паводле інфармацыі Гродзенскай памежнай групы