Футбольны “Нёман” адказаў на запыт наконт беларускай мовы
Як адказаў у лісце начальнік аддзела грамадскіх сувязяў клуба Пётр Карнаух, надпісы на форме ў чэмпіянаце 2013 года застануцца на рускай мове, бо вытворчасць новай формы – справа дарагая.
Затое перавод візуальнага і гукавога суправаджэння на беларускую мову гэта тое, з чаго клуб мае “пачаць у найбліжэйшай будучыні”.
У лісце таксама сцвярджаецца, што вядучы прэс-канферэнцыі можа яе весці па-беларуску, а ўдзельнікі – адказваць на той мове, якая ім зручнейшая.
А вось для стварэння беларускамоўнага сайту “патрэбен час”.
align=”middle” alt=”ФК Нёман, Ігар Случак” >
Націсніце, каб паглядзець ліст у большым памеры
Ігар Случак у сваім блогу піша пра ліст, што “калі гэта і адпіска, то напісана пісьменна і з густам”, даючы агулам станоўчую ацэнку камунікацыі клуба з грамадскасцю.