У Гродне пакажуць партрэты жаўнераў Арміі Краёвай

Выстава ў Гродне гэта апошняя магчымасць пабачыць цыкл партрэтаў аўтарства польскіх мастакоў з Беларусі, бо ў хуткім часе працы паедуць на выставу ў Польшчу. Пакуль невядома, дзе дакладна будзе паказаная выстава, але, як паведаміў старшыня Таварыства польскіх мастакоў Станіслаў Кічко, сярод польскіх пляцовак існуе канкурэнцыя за тое, якая з іх першай прыме партрэты АКаўцаў.

Ігар Кебец, Жаўнеры з лесу

 

Сярод партрэтаў ёсць выява Анатоля Радзівоніка “Олеха”, апошняга кіраўніка аб’ядныных сілаў АК Ліда – Шчучын. Нядаўна за ўсталяванне крыжа на прыкладным месцы гібелі “Олеха” былі пакараныя штрафамі 82-гадовая Вераніка Себасцьяновіч, старшыня Таварыства жаўнераў АК ў Беларусі, і Мечыслаў Яськевіч, старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі.

 

Сам крыж памяці “Олеха” мае з’явіцца на выставе на адной з прац мастака Вацлава Рамашкі. Гэтаксама будзе паказаны і партрэт спадарыні Себасцьяновіч, якую Станіслаў Кічко назваў “нашай гераіняй”.

 

Адкрыццё выставы ў Гродне адбудзецца 18 ліпеня ў зале ва ўнутраным дворыку будынку па вул. Будзёнага 48а. Пачатак – у 18.30.

 

На першым здымку – выстава ў дзень усталявання крыжа Анатолю Радзівоніку “Олеху” ў Рачкаўшчызне

Паводле zpb.org.pl