Гарадзенец збіраў вянкі з могілак для калекцыі

Гэтыя незвычайныя прадметы інтэр’еру міліцыянты пабачылі, калі правялі вобшук у хаце жанчыны 1937 года нараджэння. Высветлілася таксама, што ў час рэлігійных святаў, калі ўспамінаюць памерлых, падазраваны еў і піў тое, што на магілах пакідалі сваякі памерлых.

 

Прэс-служба УУС адзначае, што такі выпадак зафіксаваны ўпершыню. Звычайна рэчы з могілак скрадаюць для перапродажу, а не для прыватных калекцый.

 

Здымак grodnonews.by