Гарадзенцы адзначылі “Начало” танцавальнага сезона
Каб патрапіць на вечар, трэба было прайсці праз тыя самыя “прыадчыненыя дзверы”. Аднак яны заставаліся “прызачыненымі”, пакуль патэнцыйны наведнік не затаньчыў што-небудзь па просьбе вітаючых гасцей мімаў. Мімы не дазвалялі прайсці побач нікому і кожнага стараліся зацягнуць на танцы. Нават таксіста.
Цягам вечару ўдзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з накірункамі танцу, якімі займаецца кампанія “Начало”, а таксама прынялі ўдзел у некалькіх танцавальных батлах. Паміж імі былі паказаныя фотавынікі акцыі “Пластылінавыя танцы”.
Адным з найбольш незвычайных і нечаканых момантаў стала з’яўленне ў зале спецыялісткі па кантактнай імправізацыі Даны. Яна літаральна выйшла з валізкі!
Больш пра “Начало” можна даведацца тут. | ||