У Парэчча з’ехаліся аркестры з трох краін (дадалося відэа)

Фестываль традыцыйна пачаўся шэсцем аркестраў па вуліцах мястэчка ад санаторыя да стадыёна школы, дзе ўжо чакала сцэна. У межах абавязковай праграмы музыкі з розных краін сумесна выканалі “Красуй, Беларусь”Раінчыка, “Духавыя аркестры” ў апрацоўцы Квяткоўскага і “Юбілейны марш” Глебава.

 

Парэчча прымае замежных гасцей раз у два гады, з 2009 году. Сярод сёлетніх удзельнікаў: Моладзевы аркестр польскага горада Сухаволя (сталыя ўдзельнікі і даўнія сябры Парэчча), Гарадскіх духавы аркестр Беластока і аркестр з латыскай Ліепаі. У якасці гаспадара выступіў узорны духавы аркестр VIP Band Porechie з мясцовай музычнай школы мастацтваў.

 

 

Акрамя замежных гасцей на фестываль прыязджаюць беларускія аркестры – у першы дзень фестывалю гэта былі аркестр Гарадзенскага ўпраўлення МНС і аркестр з мінскай музычнай школы №14. Агулам жа цягам двух дзён ў Парэччы выступілі 12 розных калектываў.