Гарадзенскія лютэране збіраюць экспанаты для ўласнага музея

Музей, экспазіцыя якога раскажа пра гісторыю пратэстантаў у Гродне, плануецца адкрыць у лютэранскай кірсе. Некаторыя экспанаты ўжо ёсць, але іх мала. Пастар Уладзімір Татарнікаў просіць гарадзенцаў дапамагчы ў іх пошуку.

Гарадзенскі “Тайфун”, які “накрыў” усю Беларусь. Рэпартаж з фабрыкі будаўнічых сумясей

|

Прадпрыемста “Тайфун”, што прадукуе будаўнічыя сумесі, ведае хіба кожны, хто апошнім часам рамантаваў ці будаваў жытло. Да шпатлёвак, клею і штукатурак нядаўна далучылася новая вытворчасць – гнуткая чарапіца ды іншыя ізаляцыйныя матэр’ялы. Мы зазірнулі на прадпрыемства, каб пазнаёміцца з асновамі яго дзейнасці і людзьмі, што там працуюць.

Што размясціць у былой Медыцынскай акадэміі Жылібера? Краязнаўца прапануе аранжарэю і музей горада

|

Летась з будынку былой медыцынскай акадэміі, што ў гарадскім парку, выехала ваенная камендатура. Цяпер будынак у кепскім стане і пустуе. Краязнаўца Наталля Канюк прапануе ўшанаваць памяць заснавальніка школы Жана Жылібера і размясціць у будынку музей яго імя, музей горада і аранжарэю. Тым больш, што Наталля ўжо некалькі год адраджае батанічны сад, а некаторым раслінам вельмі патрэбнае цяпло.

На гарадзенскім фрымаркеце раздавалі фірмовую вопратку, кнігі і клеткі для папугаяў

Кнігі, цацкі, адзенне, кветкі і нават майстар-класы. Кожны, хто хацеў аддаць задарма непатрэбную яму, але добрую і цікавую рэч, мог зрабіць гэта 21 лістапада на чарговым гарадзенскім фрымаркеце.

Алтар Святой Тройцы ў Фарным касцёле адкрылі пасля двухгадовай рэстаўрацыі

|

Алтар, які адмыслоўцы з Беларусі і Польшчы рэстаўравалі амаль два гады, урачыста адкрылі і нанова асвяцілі ў час нядзельнай службы 22 лістапада.

Pokemon battle у Гродне сабраў сотні аматараў хіп-хопа

|

Больш за 250 удзельнікаў і 200 гледачоў з усёй Беларусі сабраў штогадовы танцавальны фестываль Pokemon battle. Удзельнікі змагаліся ў турніры за званне лепшага танцора 2015 года ў стылі фрыстайла.

Паміж восенню і зімой: надвор’е у Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні будзе пераважна без ападкаў, ноччу тэмпература будзе апускацца да -4°, днём падымацца не вышэй за +2°.

У Гродне будаўнікі натыкнуліся на старыя падмуркi пры пракладцы трубаправода ля гарвыканкаму

|

Больш за гадзіну спатрэбілася рабочым, каб прабіць падмурак невядомай старой пабудовы і закласці трубаправод для будучага філіяла Парку высокіх тэхналогій. Ёсць верагоднасць, што будаўнікі натыкнуліся на падмурак так і не пабудаванай другой “крывой афіцыны”.

Гарадзенцам прапануюць заробак да 1000 долараў у тыдзень за дастаўку таямнічых пакетаў

У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся чытач Валерый, які распавёў, што ў сацыяльнай сетцы прапануюць вельмі падазроную працу, звязаную, магчыма, з распаўсюджваннем забароненых прэпаратаў.

Фотафакт: гарадзенская рэканструкцыя ў “стылі Тамерлана”

Двухпавярховая камяніца па Маладзёжнай, 3, а дакладней, тое, што ад яе засталося, зараз закрытая высокім драўляным парканам з усіх бакоў. Па факце ад будынка засталася толькі фасадная сценка з гаўбцом, за якой – яміна.