Алтар Святой Тройцы ў Фарным касцёле адкрылі пасля двухгадовай рэстаўрацыі

|

Драўляны алтар цалкар разбіралі, здымалі слаі фарбы, апрацоўвалі адмысловымі сродкамі для трываласці, а потым пакрывалі пазалотай.

 

Маштабныя рамонты пачаліся ў гарадзенскім кафедральным саборы пасля пажару, што здарыўся ўлетку 2006 года. Быў рэстаўраваны і часткова адноўлены галоўны алтар і алтар Арханёла Міхаіла, які знаходзіцца ў левым нефе. У планах – па чарзе рэстаўраваць усе алтары. Іх у касцёле 13, у розныя гады былі адрамантаваныя шэсць з іх.

 

Алтар Святой Тройцы ў Фарным касцёле адкрыюць пасля рэстаўрацыі

 


 

Фота Вольгі Мілавай