Спаборніцтвы па ракетамадэльным спорце сабралі ў Гродне ўдзельнікаў з шасці краін

|

Ва ўрочышчы Забалаць пад Гродна 16-17 красавіка прайшоў чарговы этап Кубка свету. Паўсотні прафесійных спартоўцаў і аматараў правялі гэтыя выходныя ў полі на землях СПК “Путрышкі”.

Стваральнік Masquerade Яўгень Неўгень у гарадзенскім ліцэі: “прагульваў заняткі”, але быў “малайцом”

“Твой стыль” завітаў ў ліцэй №1, дзе навучаўся стваральнік нашумелага беларускага стартапу Masquerade, які нядаўна выкупіў Марк Цукерберг.

Гарадзенскі скульптар Казімір Місюра стварыў фігуру Хрыста ў чалавечы рост для бабруйскага касцёла

Гарадзенскі разьбяр, які займаўся аднаўленнем фігураў згарэўшага алтара Фарнага касцёла, скончыў чарговую працу – драўляную скульптуру Хрыста Уладара Сусвету. 16 сакавіка яе прывезлі з Воранава, а пасля давядзення асобных элементаў твор адправіцца ў Бабруйск.

Чаму будаўнікі Вітаўта малявалі на цэгле свастыкі ды зоркі? Археолагі не маюць адзінага адказу

Знакі на плінфе з Каложскай царквы ХІІ ст., у нейкім сэнсе, тэма для Гродна ўжо дастаткова раскручаная. Іх фатаграфавалі, замалёўвалі, па іх пісалі артыкулы, выступалі на канферэнцыях… Тэорыяў было таксама безліч: ад знакаў мясцовых майстроў да скандынаўскіх або цюркскіх рунаў.

У музеі Януша Паруліса пакажуць выставу старога шкла (+ шмат фота экспанатаў)

Больш за сотню келіхаў, кілішкаў, сялёдачніцаў і іншых сталовых прадметаў можна будзе ўбачыць у прыватным музеі “У Януша”.

Карупцыя, грошы, алкаголь і антысанітарыя – правілы жыцця гарадзенскай турмы

Топ-10 цікавостак пра турму ў Гродне ХІХ ст. раскрывае гісторык Алесь Радзюк.

На сустрэчы з прадпрымальнікамі Мечыслаў Гой паказваў свой пінжак

Некалькі сотняў ІП сустрэліся са старшынёй гродзенскага гарвыканкама і гарадскім кіраўніцтвам. Прадпрымальнікі хочуць адмены ўказа №222, але на мясцовым узроўні ім дапамагчы не могуць. Гандляваць беларускім таварам дробныя бізнесоўцы не бачаць сэнсу.

У Гродне шматдзетныя сем’і паўгода чакаюць кватэр, чаргу на якія сумленна адстаялі

Сацыяльны канфлікт выспявае вакол трох шматкватэрных дамоў у мікрараёне Альшанка. Гэта будынкі па вуліцы Агінскага, 21, 27 і 29. У нядзелю прайшоў сход жыхароў дому №27, якія ад жніўня не могуць заехаць у абяцаныя ім кватэры.

Мода на беларускі стыль дабралася ў Гродне і да рыбалоўных крамаў

|

У “Рыбацкай краме” па вул. Тэльмана можна купіць гачкі ды атрымаць бясплатна арнаментаваную стужку.

У Дзень ратаўніка МНС зладзіла паказальныя выступы каля Юбілейнага возера

|

Кіраўніцтва абласнога ўпраўлення МНС правяло прэс-канферэнцыю, а ратаўнікі паказалі, як знаходзяць чалавека ў вагні нават пры +500 па Цэльсію.