Мода на беларускі стыль дабралася ў Гродне і да рыбалоўных крамаў

|

Спярша на вочы трапляе аформленая па-беларуску ды з арнаментам шыльда: “Рыбацкая крама”. На ўнутраных дзвярах падобная, з выявай рыбака ды распісанымі працоўнымі днямі. Ля прылаўка – стужкі з арнаментам, якія можа ўзяць сабе кожны наведнік.

 

 

– Мы ж беларусы, жывем у Беларусі, то чаму б не аформіць у нашым стылі? – тлумачыць прадавец. – Мне здаецца, што мовы ў нас магло б быць і больш у штодзённым жыцці. Нам прыемна, наведнікам таксама.


 

Як кажа адзін з гаспадароў, крама тут працуе з верасня мінулага году. З болшага заходзіць свая публіка, пастаяннае кола кліентаў. Сапраўды, крама нібы і ў цэнтры знаходзіцца, але як не ведаеш – то, бадай, і не знойдзеш.