Спаборніцтвы па ракетамадэльным спорце сабралі ў Гродне ўдзельнікаў з шасці краін

|

Аматары ракетамадэльнага спорту гэтым разам прыбылі з Чэхіі, Эстоніі, Украіны, Расіі ды Літвы. У казахаў прыехаць не атрымалася – візіт групы сарваўся ў апошні момант.

 

Як адзначыў арганізатар фэсту, неаднаразовы прызёр еўрапейскіх чэмпіянатаў Андрэй Ліпай, гэтым разам акцэнт зроблены на запуск радыёкіруемых мадэляў ды зменшаных копій сапраўдных ракет. Сёлета ракетамадэлісты адкрылі новы сезон пад Гродна ўжо ў шосты раз.

 

 

Фота Вольгі Мілавай