У Дзень ратаўніка МНС зладзіла паказальныя выступы каля Юбілейнага возера
Падчас прэс-канферэнцыі была агучаная статыстыка па надзвычайных сітуацыях, пажарах і барацбе з імі ў 2015 годзе. Паводле абласнога кіраўніцтва МНС, ведамства захоўвае станоўчую дынаміку, колькасць пажараў ды іх ахвяраў зніжаецца.
За мінулы год з полымя пажарнікі выцягнулі 32 чалавекі, насельніцтва ж уратавала 12 ахвяраў. Агулам на пажарах у 2015-м загінула 70 чалавек, з іх 49 былі нападпітку.
На двары супрацоўнікі МНС правялі для журналістаў паказальныя выступы. У спецвагоне, які імітаваў ахоплены агнём будынак, знаходзіўся ўмоўны чалавек, якога трэба было ўратаваць. Тэмпература ў металічнай каробцы дасягала 500 градусаў! Аперацыю ратавальнікі правялі паспяхова.
Дарэчы, работнікам СМІ таксама прапанавалі памераць пажарныя касцюмы ды зайсці ў “той самы” вагон. Так журналісты змаглі хоць на пару хвілін адчуць сябе “ў скуры” сапраўдны пажарнікаў.
Фота Вольгі Мілавай