Сям’я музыкаў з Польшчы заспявала ў Гродне джаз-калядкі

Адна з найзнакаміцейшых польскіх музычных сем’яў – Паспяшальскія – з аншлагам выступіла ў касцёле на Дзевятоўцы. Музыкі прадэманстравалі цэлы калейдаскоп стыляў: ад джазу з трубамі ды саксафонам, да стрыманых касцельных спеваў у акампанеменце аргану.

На ўручэнні прэміі імя Дубко старшыні аблвыканкама падарылі саматканы ручнік

У малой зале Драмтэатра прайшло традыцыйнае ўручэнне прэміі супрацоўнікам культуры Гарадзеншчыны. Сёлета старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў разам з Эмай Дубко, удавой колішняга кіраўніка вобласці, узнагародзілі 14 чалавек у намінацыях клубны работнік году, народны майстар году, бібліятэкар году, музейны работнік году, пісьменнік году і г.д.

В день 75-летия Мулявина в Коложской церкви провели службу по песняру

На службе прысутнічала каля двух дзясяткаў чалавек. Некаторыя з вернікаў асабіста ведалі Уладзіміра Мулявіна. Быў прысутны таксама ўжо немалады айцец Анатоль, колішні духоўнік народнага артыста. Службу вёў клірык Барыса-Глебскай царквы айцец Ігар Данільчык.

Памяшканні гарадзенскага Палацу Тэкстыльшчыкаў могуць зноў пачаць здаваць у арэнду

|

Палац Тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы ў Гродне апусцеў прыкладна два гады таму. Тады кіраўніцтва заявіла пра намер паставіць будынак на рэканструкцыю, а шматлікім арэндатарам давялося пакінуць свае памяшканні.

Гродзенскія цыгарэты “засвяціліся” ў кантрабандным скандале ў Закарпацці

|

Кіраўнік Закарпацкай вобласці Генадзь Маскаль (на фота) назваў кантрабанду “нёманскіх” цыгарэтаў – галоўнай праблемай рэгіёну.

Фальварак Станіславова – ідэальнае месца для музею сельгастэхнікі ў Гродне?

Гаспадарчы комплекс XVIII-XIX стст. недалёка ад цэнтру горада мог бы стаць ідэальнай музейнай пляцоўкай.

Арганізатары “Бегу Незалежнасці” спачатку ўключылі Гродна ў склад Польшчы, а пасля ператварылі ў “шэрую зону”

Рэакцыя гарадзенцаў на правакацыйную мапу, што з’явілася днямі ў інтэрнэце, была самай рознай: ад “Хутчэй бы ўжо” да “Лапы прэч ад Беларусі!”

Вуліца Цмочая і Сумасшэдшы завулак. Віктар Саяпін расказвае пра кнігу, над якой працаваў 20 год

Кніга “50 гродненских улиц” ужо выйшла з друку. У параўнанні з папярэднімі папулярнымі выданнямі аўтара яна выглядае сапраўднай энцыклапедыяй.

Чорна-белая Адэса: горад падаючых карнізаў, рускамоўных бандэраўцаў і бяскрайняга мора

Падарожжа ў Адэсу цягам нетурыстычнага сезону мае шэраг плюсаў. Напрыклад, свабодныя хостэлы або ўнікальная мажлівасць пабыць на пляжы сам на сама з морам або блізкім чалавекам. У той жа час, больш кідаюцца ў вочы архітэктурныя моманты, якія ўлетку нівелюе зеляніна ды курортны пафас.

Фотафакт: гарадзенская рэканструкцыя ў “стылі Тамерлана”

Двухпавярховая камяніца па Маладзёжнай, 3, а дакладней, тое, што ад яе засталося, зараз закрытая высокім драўляным парканам з усіх бакоў. Па факце ад будынка засталася толькі фасадная сценка з гаўбцом, за якой – яміна.