На ўручэнні прэміі імя Дубко старшыні аблвыканкама падарылі саматканы ручнік

Ці не самым краналным момантам цырымоніі было ўзнагароджанне 90-гадовай народнай майстрыхі з Астравеччыны Марыі Мажэйкі, якая падарыла Краўцову саматканы ручнік.

 

У сваёй прамове старшыня аблвыканкама падвёў вынікі папярэдняга году, згадаўшы Дзень беларускай пісьменнасці, аднаўленне палацу Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне і сядзібы Агінскіх у Залессі. Кіраўнік вобласці таксама пералічыў вядомых землякоў, якія атрымалі ў мінулым годзе розныя прэміі – як беларускія, так і міжнародныя.

 

 

– Сёлета ў нас год культуры, – нагадаў Краўцоў, – і гэта нас шмат да чаго абавязвае, нягледзячы на цяжкасці рознага характару, у тым ліку ў эканоміцы.

 

 

У якасці анонсу губернатар згадаў пра падрыхтоўку да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў гэтым годзе 3-4 чэрвеня.

 

Прэмія для супрацоўнікаў сферы культуры, якая носіць імя Аляксандра Дубко, уручаецца ўжо ў 17-ы раз. У 1999 годзе яна была заснавана самім губернатарам Дубко.

 


 

Фота Яна Лялевіча