Фотафакт: гарадзенская рэканструкцыя ў “стылі Тамерлана”
Ад старога будынка на Маладзёжнай застанецца толькі фасад, затое дабудуюць трэці паверх
Будынак адносіцца да “пасляпажарнай” эклектыкі – такія будавалі пасля вялікага пажару горада 1885 года. Паводле адных звестак камяніца збудаваная ў 1887 годзе, паводле іншых – у 1910-м.
Раней будынак быў жылы і толькі апошнія некалькі год стаяў у закінутым стане. Пасля перабудовы мае стаць адміністратыўным – тут з’явяцца офісы.
Іронія ў тым, што генпадрадчыкам будоўлі з’яўляецца ААТ “ТамерланСтройПраект”. Бачна, што рэканструкцыя праводзіцца ў стылі Тамерлана…
Фота Вольгі Мілавай