Штат палацу рэзка скараціўся з некалькіх дзясяткаў супрацоўнікаў да дзесяці чалавек. Зараз на ўваходзе сумуе вахцёрша, а ў хол часам заходзяць міліцыянты каб пагрэцца.
Палац меў стаць сучасным Домам культуры і адпачынку з інфармацыйным цэнтрам, сувенірнай крамай, заламі для дзелавых сустрэч, пакоямі для фота- і відэастудыі ды гуказапісу і іншымі карыснымі для гараджан і гасцей месцамі. Узяцца за палац мелі пасля завяршэння другога моладзевага цэнтра і будынка абласной філармоніі. Але апошні ператварыўся ў даўгабуд, на які ў бюджэце пакуль няма вольных сродкаў.
У выніку будынак, які знаходзіцца на балансе ўпраўлення культуры, так і не быў рэканструяваны, ды ўвесь гэты час прастаяў пустым. Па інфармацыі “ТС” ад новага году будынак зноў прыдатны да здачы: патрэбныя грошы.