Facebook набыў беларускі дадатак MSQRD, сярод распрацоўшчыкаў якога ёсць гарадзенец

|

Дадатак MSQRD з’явіўся ў снежні 2015 года. За першы месяц з моманту рэлізу яго спампавалі больш за мільён чалавек, да канца лютага колькасць карыстальнікаў сервіса  вырасла да 10 млн. Версію дадатка для Android распрацоўшчыкі плануюць выпусціць у сярэдзіне сакавіка 2016 года, бэта-версія ўжо даступная ў Play Market.

 

 

 

Асаблівую папулярнасць  дадатак MSQRD атрымаў за кошт маскі з Леанарда Ды Капрыа, якая з’явілася перад цырымоніяй ўручэння «Оскара», адзначае Bloomberg. З яе дапамогай сэрвіс увайшоў у топ-5 амерыканскага App Store.

 

 

 

 

“Masquerade стварылі фантастычнае дадатак з відэатэхналогіямі сусветнага класа. Мы рады вітаць Masquerade ў нашай камандзе і працягнем займацца развіццём відэасэрвісаў у сацыяльных сетках”, – сказаў Business Insider прадстаўнік Facebook.

 

На сваёй старонцы ў  Facebook Яўген дзеліцца навінаю пра аб’яднанне сваўго стартапа з гэтай сацыяльнай сеткай:

 

 

“Мы далучыліся да  Facebook! Мы ўпарта працавалі, каб з дапамогай фільтраў, што змяняюць знешні выгляд,  зрабіць відэа больш займальным і цікавым. Зараз мы рады аб’яднаць намаганні з Facebook і давесці тэхналогію да яшчэ большай колькасці людзей. У Facebook мы зможам працаваць у масштабах, не даступных нам раней. Для пачатку  доступ да Masquerade атрымаюць каля 1,6 млрд карыстальнікаў Facebook.

 

 

Супрацоўніцтва з Facebook  дапаможа інтэграваць тэхналогію і дадатак будзе даваць магчымасць і надалей запісваць забаўныя сэлфі  з выкарыстаннем прадукта. Акрамя таго, можна чакаць, што мы працягваем дадаваць цікавыя магчымасці”

 

 

 Стужка Яўгена ў Facebook зараз поўніцца віншаваннямі ад сяброў і прыхільнікаў дадатку. Прарыў называюць бліскучым бліцкрыгам, першым беларускім стартапан, прызнаным Facebook і прыкладам, які павінен увайсці ў падручнікі па маркетынгу.