У музеі Януша Паруліса пакажуць выставу старога шкла (+ шмат фота экспанатаў)

Як і рэшта калекцыі спадара Януша, выстава шкла мае цалкам нефармальны характар – келішак можна пакруціць у руцэ або паднесці да святла, каб разгледзець застылыя ўнутры сто год таму бульбашкі. Галоўнае – акуратна!

 

 

Байкі Януша Парулiса. Знаёмства з гарадзенскім чалавекам-легендай

 

Візітная картка выставы – вырабы бярозаўскай фабрыкі “Нёман”, вядомай яшчэ з часоў даваеннай Польшчы. Дарэчы, у сучаснай Польшчы “нёманскае шкло” карыстаецца папулярнасцю сярод калекцыянераў, а за некаторыя прадметы можна атрымаць неблагую суму.

 

 

“На фабрыцы “Нёман” рабілі ўнікальнае шкло, – распавядае Януш, – тут закупаліся англійскія манархі ды ўсходнія султанаты. Але самае галоўнае, што нёманскае шкло было шмат у каго з жыхароў даваеннага Гродна, у тым ліку, ім карысталася мая радня. Не ўсё збераглося, бо шкло – крохкі матэрыял… Але тым большая вартасць таго, што маем зараз!”

 

 

Сімвалічнае адкрыццё выставы пройдзе ў сераду, 9 сакавіка, у 13.00 у памяшканні музея “У Януша” (вул.Лермантава, 2). Спадар Януш абяцае таксама музычнае суправаджэнне: будзе граць старое нямецкае піяніна.

 

Замест чырвонай зоркі – анёл. У музеі Януша Паруліса адкрылася выстава пра тое, як гарадзенцы адзначалі Каляды

 

 

 


  

Фота Ян Лялевіч