На гарадзенскім фрымаркеце раздавалі фірмовую вопратку, кнігі і клеткі для папугаяў
Фрымаркет – альтэрнатыва звыклым рынкавым адносінам. Гэта пляцоўка, на якой можна пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў, знайсці штосьці для сябе, атрымаць веды і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. Фрымаркет грунтуецца на трох прынцыпах: скарачэнне спажывання, паўторнае выкарыстоўванне і перапрацоўка.
Правілы фрымаркета – любы чалавек можа забраць сабе усё, што яму трэба, абсалютна бясплатна. Але ў Гродне людзі, якія атрымалі добрую рэч, не хацелі проста так пакідаць яе былога гаспадара без падзякі. Тады ў ход ішла дробязь і розныя прысмакі.
Пенсіянеры, моладзь і бацькі з дзецьмі прынеслі шмат рэчаў, пачынаючы з адзення і заканчваючы клеткай для папугая. Нехта такім чынам вызваляў месца ў шафе, а нехта проста спрабаваў даведацца і зразумець, што такое “вольны кірмаш”.
Таксама на фрымаркеце было шмат кніг і часопісаў. Акрамя бабуліных паліто і блузак, быў цэлы стол новага фірмовага адзення. Гэта інтэрнэт-крама Avrora Market далучылася да фрымаркета.
“Мы прыйшлі паўдзельнічаць у гэтай дабрачыннай акцыі, каб дапамогі дзіцячаму хоспісу. Усе рэчы мы аддаем бясплатна, але былі людзі, якія давалі нейкія грошы. Усё заробленае пойдзе на дабрачыннасць”, – расказала прадстаўніца крамы Вольга.
Рамесніца Жана Біленка выставіла на продаж вазачкі, зробленыя з паперы тэхнікай “папяровая лаза”, а валанцёры з Гродзенскага дзіцячага хоспісу – вырабы, зробленыя мамамі дзяцей. Сярод іх былі брэлкі, падсвечнікі і карціны ў тэхніцы дэкупажа. Атрыманыя грошы пайшлі на патрэбы хоспіса.
Пенсіянер Уладзімір на фрымаркеце знайшоў новы хатні тэлефон і кніжку па вывучэнні камп’ютара.
“Я вельмі рады, што прыйшоў. У мяне акурат тэлефон зламаўся, купляць новы – дорага” , – кажа ён.
Нехта прынёс на фрымаркет каску з часоў Другой сусветнай вайны. Праўда, яе ў выніку ніхто не ўзяў. Хутка яе аддадуць у адзін са школьных музеяў.
За гадзіну да закрыцця фрымаркета пачаліся майстар-класы. Усе жадаючыя маглі асвоіць лепку з салёнага цеста, а таксама зрабіць самаробны кантэйнер для батарэек з кардона. А ўсё тыя рэчы, што не паспелі раздаць або абмяняць, перадалі дзіцячаму хоспісу.
Абмен рэчамі праходзіў 21 лістапада з 12.00 да 15.00. Яго арганізавалі Універсітэту Залатога Веку, Гарадзенскі дзіцячы хоспіс, Зялёная сетка Гарадзеншчыны і Дзіцячая экалагічная студыя.

Powered by Cincopa Video Hosting for Business solution.Freemarket УЗВflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 7:54:05 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 7:59:03 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:05:59 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:06:10 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:13:06 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:25:42 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:26:53 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:27:14 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:28:10 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100Dflash 16cameramake Canonheight 483orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/21/2015 8:43:06 PMwidth 725cameramodel Canon EOS 1100D
Фота Руслана Кулевіча і Алены Кавальчук
Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар ” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня ” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне ”.
Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.