Відэарэпартаж: “Твой стыль” у першым гарадзенскім квэст-руме Quester

|

У межах цыклу пра цікавыя новыя месцы ў горадзе мы завіталі ў крыху змрочнае сутарэнне, дзе кожны можа перажыць захапляльную гісторыю – у першым у Гродне квэст-руме Quester.

Гарадзенка адраджае батанічны сад Жылібера, але яму пагражаюць надвор’е і самі гараджане

|

Гісторык Наталля Канюк з 2011 года адраджае батанічны сад, які некалі стварыў у Гродне французскі батанік Жан Жылібер. За гэты час яна пасадзіла каля 70 дрэваў. Дрэвы дараць гарадзенскія калекцыянеры. Апошняя пасадка прайшла 22 кастрычніка.

У Гродна прыехаў Экспрэс ААН, але галоўную зорку гарадзенцы не ўбачаць

|

Увечары 23 кастрычніка ў Гродна прыбыў спецыяльны цягнік, які з нагоды 70-годдзя ААН збіраецца аб’ехаць усе рэгіёны Беларусі. Яго ўрачыста сустракалі дзясяткі гарадзенцаў. Многія чакалі пабачыць галоўную зорку – алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву – але яна з цягніка так і не выйшла.

Сустракалі танцамі і спевамі: Гродна стаў першым прыпынкам цягніка ААН

|

Цягнік “Экспрэс ААН”, арганізаваны да 70-гадовага юбілею заснавання арганізацыі, адправіўся ў сямідзённае падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі. Першы прыпынак – у Гродне. Увечары 23 кастрычніка, адразу па прыбыцці цягніка, прадстаўнікі мясцовых уладаў падпісалі на вакзале Дэкларацыю прыхільнасці рэгіёну Мэтам ўстойлівага развіцця.

На Савецкай ламалі цыгарэты і раздавалі яблыкі: свята спорту i здароўя прайшло ў Гродне

|

У суботу ў цэнтры Гродна прайшло вялікае свята здароўя і спорту. Можна было пабываць на майстар-класах, бясплатна паўдзельнічаць у фітнес-трэніроўцы, а таксама абмяняць цыгарэты на яблыкі і праверыцца на ВІЧ.

Сталы век: праблема ці трыумф чалавецтва? Прадстаўнікі ААН і гарадзенцы сустрэліся за круглым сталом

|

Беларусь, як і ўся Еўропа, імкліва старэе. Але ў ААН лічаць, што гэта не толькі небяспека, але і шанец. Калі сталыя людзі будуць здаровыя ды забяспечаныя фінансава, гэта дасць дадатковы штуршок для росту эканомікі. Палепшыць жыццё гарадзенскіх сталых асоб можна, ператварыўшы Гродна ў першы ў Беларусі “горад прыязны да сталых людзей”.

Надвор’е ў Гродне: 26 кастрычніка – 1 лістапада

|

На гэтым тыдні ў Гродне будзе пераважна пахмурна і без ападкаў.

Першы гарадзенскі квэст-рум, пахаванне лістоты і новае месца для закупаў: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у традыцыйным аглядзе “Твайго стыля”.

На Савецкай прарвала трубу: цэнтр горада без вады, закрыліся кавярні і крамы

На Савецкай вуліцы падымаюць стары брук, каб ліквідаваць парыў трубы. Без вады засталася вядомая кавярня “Раскоша” і шэраг крам. Жыхары дамоў і супрацоўнікі офісаў вымушаныя браць ваду на вуліцы і карыстацца часовай прыбіральняй.

Прычынай аварыі на Савецкай стала чыгунная труба 1930-х гадоў

На вуліцы Савецкай завяршыліся рамонтныя работы, пачатыя ў панядзелак раніцай. Як і абяцалі работнікі водаканала, ліквідаваць праблему атрымалася да вечара таго ж дня.