Сустракалі танцамі і спевамі: Гродна стаў першым прыпынкам цягніка ААН
Ва ўрачыстай сустрэчы гасцей прыняло ўдзел кіраўніцтва горада і вобласці. Экспрэс сустракалі музыкай, спевамі і танцамі.
Многія чакалі прыезду зоркі спорту Дар’і Домрачавай, але тая толькі праводзіла цягнік на пероне ў Мінску. Між тым, адзін з гарадзенскіх фанатаў нават прынес з сабой на вакзал кветкі для чэмпіёнкі.
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха
Дырэктар Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Жужанна Якаб
Намеснік рэгіянальнага дырэктара Фонду ААН у галіне народанасельніцтва па краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Карэн Дадуран, дырэктар Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Жужанна Якаб і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падпісалі Дэкларацыю прыхільнасці рэгіёну мэтам устойлівага развіцця.
Усяго ініцыятары праекта ў Беларусі запланавалі больш за 250 мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі ўрада, парламентарыі, старшыні аблвыканкамаў, больш за 100 грамадскіх арганізацый, 25 партнёраў з прыватнага сектара, прадстаўнікі больш за 40 пасольстваў, студэнты i журналісты.
Працягне шлях цягнік 25 кастрычніка. Вечарам гэтага дня склад будуць сустракаць у Брэсце. Вяртанне ў сталіцу запланавана на 30 кастрычніка.
Фота: Ян Лялевіч
Відэа: Руслан Кулевіч