На світанку ў клубе “Эполет” шукалі выбухоўку

У Гродне чарговы раз шукалі выбухоўку, гэтым разам у начным клубе. Занепакоены гарадзенец патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што начны клуб “Эпалет” хочуць узарваць.

Пятнічнае: “Apple 0,7” ужо ў крамах горада

|

Аматары сусветна вядомага брэнда і не толькі могуць узрадавацца. У крамах Гродна з’явілася самая сапраўдная навінка пад назвай “Apple 0,7”.

На рэчавых шэрагах Цэнтральнага рынку ў Гродне з 500 месцаў працуе толькі 7

|

Прайшло 15 дзён пасля ўступлення ў сілу правіл, згодна з якімі прадпрымальнікі, што гандлююць імпартнымі таварамі, павінны мець на іх суправаджальныя дакументы. Калі ў пачатку месяца на рынку амаль нікога не было, дык 15 студзеня многія абяцалі выйсці. Але насамрэч працавалі адзінкі.

Калядны канцэрт, андэграўндны кватэрнік і ўрокі харэаграфіі: куды схадзіць у Гродне на выходных 16-17 студзеня

|

Горад паволі прачынаецца ад навагодняй спячкі. На гэтых выходных ёсць апошняя магчымасць адчуць святочную атмасферу і набрацца сіл перад доўгімі зімовымі буднямі.

Дом на вуглу Маркса і Маладзёжнай знеслі канчаткова. Новы з’явіцца на яго месцы да Фестывалю нацыянальных культур

|

Аварыйны будынак у цэнтры горада, які ў 2013 годзе перадалі “Гроднаэнерга”, канчаткова зруйнавалі 15 студзеня. Рэшткі сцяны знеслі, бо іх немагчыма было захаваць з-за дрэннага стану.

У музеі купалаўскага ўніверсітэта можна ўбачыць маленькага Пуціна

Больш за сто ўнікальных лялек можна паглядзець да канца студзеня ў музеі ўнiверсiтэта імя Янкі Купалы. Майстар Галіна Жамчужнiкава ўжо не першы раз радуе гарадзенцаў сваімі працамі.

Самалёт з Бермудаў, абеды з “Вены” і экзамены ў Англіі: адзін дзень з жыцця Гродзенскага аэрапорта

|

Пасажыры, што адлятаюць з гарадзенскага аэрапорта, бачаць толькі сэрвісную частку – залы чакання, мытны і памежны кантроль, перон і частку лётнага поля. Але гэта – толькі вяршыня айсберга. Каб убачыць больш, трэба зайсці сюды праз службовы ўваход, як зрабіў карэспандэнт “Твайго стылю”.

Этап Кубка Свету па флейрынгу пройдзе ў Гродне: лепшыя бармэны пазмагаюцца за 6000 еўра

|

У канцы студзеня Гродна ў чарговы раз прыме этап Кубка свету па флейрынгу. Чакаецца прыезд больш за 70 удзельнікаў, якія паміж сабой разыграюць 6 тысяч еўра.

Як зімой жыве сабачы прытулак на ўскрайку Гродна

|

Прытулак ініцыятывы “Адданае сэрца” знаходзіцца на ўскрайку вёскі Лапенкі, якая цяпер уваходзіць у рысу горада. Каб трапіць туды, трэба праехаць 400 метраў па замеценай снегам грунтоўцы ад цэнтра вёскі. Самотны падворак з высокім парканам, з-за якога чутны сабачы брэх — значыць, мы на месцы.

Як будзе выглядаць футбольны манеж у Пышках? Праект выставілі на грамадскае абмеркаванне

|

Футбольны манеж з трыбунамі на 1000 гледачоў мае быць пабудаваны ва ўрочышчы “Пышкі” на месцы былога дзіцячага летніка “Юныя касманаўты”. Да 28 студзеня гарадзенцы могуць выказацца адносна гэтых планаў.