У Гродне прадпрымальнікі Паўднёвага рынка зачынілі гандлёвыя кропкі

|

6 верасня ў Гродне на Паўднёвым рынку зачынілі свае гандлёвыя кропкі індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, піша euroradio.fm. Як паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, такім чынам прадпрамальнікі адказалі на праверку падаткавікоў.

Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы

|

Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме, паведаміла Еўрарадыё. Кідальнік молата, якому 24 ліпеня споўніцца 40 гадоў, паказаў вынік 78 метраў 84 сантыметра. Золата дасталося паляку Паўлу Файдэку — 80 метраў 46 сантыметраў, бронза — яшчэ аднаму прадстаўніку Польшчы Войцеху Навіцкаму — 77,53 м.

 

У Гродне 1 сакавіка пачаў працаваць візавы цэнтр Польшчы

|

Польскія візавыя цэнтры адкрыліся ў першы дзень вясны ў чатырох гарадах Беларусі. Там можна падаць дакументы на візу, абмінаючы консульства.

Як зімой жыве сабачы прытулак на ўскрайку Гродна

|

Прытулак ініцыятывы “Адданае сэрца” знаходзіцца на ўскрайку вёскі Лапенкі, якая цяпер уваходзіць у рысу горада. Каб трапіць туды, трэба праехаць 400 метраў па замеценай снегам грунтоўцы ад цэнтра вёскі. Самотны падворак з высокім парканам, з-за якога чутны сабачы брэх — значыць, мы на месцы.

Суд арыштаваў маёмасць “Экамедсэрвіса”

|

9 студзеня стала вядома, што бацькі Юліі Кубаравай запатрабавалі з “Экамедсэрвіса” 10 мільярдаў рублёў кампенсацыі.

10 студзеня, пасля патрабавання накласці арышт на абсталяванне медцэнтра, суд арыштаваў маёмасць на суму 10 млрд 20 млн рублёў. 

Рэдактара «Архэ» аштрафавалі на 500 тысяч рублёў і сканфіскавалі кнігі

|

Справу аб канфіскацыі ў Валерыя Булгакава кніг і часопісаў разглядаў Гродзенскі абласны гаспадарчы суд.

У Астравецкім раёне каля будучай АЭС знішчылі апошні хутар

|

Засценак Рудзішкі знаходзіўся ў 500 метрах ад будаўнічай пляцоўкі.

Святары асвяцілі катлаван Астравецкай АЭС

|

Катлаван Астравецкай атамнай станцыі ўжо пачалі капаць, хоць галоўны кантракт з расіянамі на будаўніцтва АЭС яшчэ не падпісаны. Днямі катлаван асвяцілі святары — настаяцель астравецкай царквы Пятра і Паўла айцец Георгі Савіцкі і ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Святой Тройцы Леанід Нясцюк.