Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы

|

Гэта трэцяя ўзнагарода беларускай зборнай на кантынентальным першынстве. Раней Таццяна Халадовіч выйграла золата ў кіданні кап’я, а Аліна Талай — срэбраны медаль у бегу на 100 метраў з бар’ерамі.

 

Адзначым, што Ціхан — трохразовы чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы і бронзавы прызёр Алімпіяды 2008 года. Апошнюю ўзнагароду ён здолеў абараніць пасля допінг-скандалу з дапамогай Спартыўнага арбітражнага суда. Ціхан толькі нядаўна вярнуўся ў вялікі спорт і спадзяецца паспяхова выступіць на Алімпіядзе ў Бразіліі.