У музеі купалаўскага ўніверсітэта можна ўбачыць маленькага Пуціна

За тры дні яе выставу ўжо наведала каля 300 чалавек. Ідуць як дарослыя, так і дзеці. У выстаўленых ляльках прапрацаваны ўсе нюансы, таму кожны можа ўгледзець нешта сваё. Хтосьці і Пуціна знойдзе, і Чарлі Чапліна, і многіх іншых вядомых асоб.

Кіраўнік музею гісторыі гарадзенскага ўніверсітэта Уладзімір Сытых распавядае, што выставу акрамя студэнтаў наведваюць і школьнікі, і звычайныя гараджане.

 

Кожны год у калядныя святы і на Хрышчэнне мы ладзім вялікую выставу. Такая традыцыя існуе ўжо 11 гадоў. У гэтым годзе мы выстаўляем працы Галіны і спадзяемся, што яе лялькі выклічуць усмешку не толькі ў студэнтаў, але і ў іншых гараджан. Гэты год у Беларусі абвешчаны годам культуры, а мы хочам, каб ён у нашых студэнтаў пачаўся добра“.

 

На стварэнне калекцыі ў майстра сышло чатыры гады, лалькі рабіліся ў вольны час. Варта адзначыць, што Галіна не заканчвала ніякіх навучальных устаноў з мастацкім ухілам.

 

Зараз майстар працуе ў Гродне i навучае іншых, як рабіць падобныя лялькі. Больш пра творчасць Галіны Жэмчужнiкавай можна даведацца тут.

 

Выстава ва ўніверсітэце будзе працаваць да 31 студзеня. Калі яна будзе запатрабаваная, арганізатары гатовы яе працягнуць і на большы час. Уваход у музей вольны.