Калядны канцэрт, андэграўндны кватэрнік і ўрокі харэаграфіі: куды схадзіць у Гродне на выходных 16-17 студзеня

|

Песні  і фокусы на “Калядным канцэрце”

Фокусы пакажа  фокуснік-ілюзіяніст Мікалай Нардзі, які арганізаваў Міжнародны фестываль фокуснікаў у Гродне. На канцэрце выступяць артысты і калектывы Цэнтра культуры Гродна, “Гродзенская капэла” (дырыжор Ларыса Іконнікава), вакальны ансамбль “Заранка”.

Калі: 15 студзеня, 19.00

Дзе: Цэнтр культуры, вул. Дзяржынскага, 1

За колькі: 50 тыс.

 

Спектакль “Боінг-Боінг”

П’еса ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінэсу, бо яе паставілі ў 60 краінах. Гэта камедыя пра раман французскага лавеласа з трыма сцюардэсамі. Яны працуюць на розных авіялініях, таму жаніх падстройвае сваё жыццё пад прылёт кожнай з нявест.

Калі: 15 студзеня, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 55-60 тыс.

 

Харэаграфія ад студэнткі Акадэміі рускага балета Анастасіі Рабкала

Асноўная задача занятка – навучыцца слухаць сваё цела, давяраць яму. У першы дзень удзельнікі будуць знаёміцца са спецыфікай вольнага падзення і працаваць з дыханнем. На другі дзень працаваць з падлогай і вывучаць нагрузку на каленныя суставы.

Калі: 15-16 студзеня, 19.00-21.30

Дзе: Дом 46,  вул. Лялевеля 46

За колькі: можна даведацца на нумары +375 29 5800882

 

Тэатральная пятніца ў “Краме Ц”

Кожную пятніцу на вялікім экране паказваюць цікавыя сучасныя і старыя пастаноўкі. Гэтым разам аб’ект абмеркавання – спектакль “Маленькія камедыі вялікага дома” Тэатра саціры (Масква).

Калі: 15 студзеня, 20.00

Дзе: Крама “Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16

За колькі: за так

 

Гульнятэкі ў цэнтры адпачынку і развіцця “Партал”

“Партал” пераехаў у новае месца і працуе ў якасці антыкафэ, але па-ранейшаму праводзіць начныя пятнічныя і дзённыя нядзельныя гульнятэкі. Наведвальнікаў чакае больш за 60 розных гульняў.

Калі: 15 студзеня, 20.00, 17 студзеня, 16.00

Дзе: вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: 60 тыс.

 

Дзень нараджэння праекта “Кто со мной”

“Кто со мной” – гэта суполка Укантакце, дзе кожны гарадзенец можа знайсці сабе кампанію на прагулку, вечар ці свята. Праект здолеў выйсці з суполкі Укантакце ў афлайнавую прастору, аб’яднаўшы і пазнаёміўшы карыстальнікаў. Гэта ўжо не першая вечарына, якую ён арганізоўвае. Гэтым разам чакаецца розыгрыш вялікіх прызоў і забаўляльная праграма.

Калі: 15 студзеня, 22.00

Дзе: клуб “Movie 60”, вул. Савецкая, 9

За колькі: 60 – 90 тыс.

 

Спектакль “Гатэль “Залатое Руно”

П’еса расказвае пра сціплую дзяўчыну Молі – горнічную гатэля. Раптам яна атрымлівае спадчыну ад дзядзькі. Там столькі грошай, што яны могуць змяніць эканамічную сітуацыю краіны і нават свету. П’еса раней не перакладалася на рускую мову.

Калі: 16 студзеня, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 55-60 тыс.

 

Спектакль “Дэман”

Спектакль паставілі ў 2014 годзе па аднайменнай п’есе Лермантава да 200-годдзя паэта.

Калі: 16-17 студзеня, 19.00

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1

За колькі: 100 тыс.

 

Андэграўндны кватэрнік

На кватэрніку будуць чытаць вершы і спяваць песні Дзмітрый Камлюк з гурта “Очень” і Тарас Апарык (Валімір О.) з гурта “Планета Всех”. На вечар завітаюць Аляксандр Дзянісаў (Dzieciuki) і Алег Сухараў (гурт “Самі Свої”). Гарбату нальюць там, печыва бярыце з сабой.

Калі: 16 студзеня, 20.00

Дзе: вул. Паўлоўскага 15/1, кв.3.

За колькі: падзякі ў капялюш

 

Спектакль “Казка пра Ямелю”

Спектакль па матывах рускай народнай казкі пра царэўну-Несмяяну, Ямелю і чароўнага шчупака.

Калі: 17 студзеня, 12.00

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1

За колькі: 30 тыс.

 

Спектакль “За двума зайцамі”

Сын цырульніка Свірыд Голахвосты спрабуе выглядаць адукаваным і “прасунутым” чалавекам. Прайграўшы ў карты, ён вырашае паправіць свае справы, ажаніўшыся на багатай Проне Пракопаўне Сярко. Ён ужо ўяўляў сабе, якое шыкоўнае жыццё пачнецца на нявесціны грошы… Аднак, у гісторыю ўмешваецца цётка Проні, якая прагне выдаць замуж за “багатага пана” Голахвостага сваю дачку Галю.

Калі: 17 студзеня, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 60 тыс.