Забава на выходны: збяры гарадзенскі вясновы пазл
Мы разрэзалі здымак на 54 кавалкі. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.
Мы разрэзалі здымак на 54 кавалкі. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.
Чарговы байк-рок-фестываль “Хавайся ў бульбу” сабраў у Гродне мноства аматараў матацыклаў з Беларусі ды замежжа. 30 красавіка, на другі дзень фэсту, гарадзенцы чакалі мотакалону на плошчы Леніна, нягледзячы на кепскае дажджлівае надвор’е. З байкерамі і іх жалезнымі канямі ахвотна фатаграфаваліся дзеці і дарослыя. А арганізатары падрыхтавалі шоў з песнямі і чырлідынгам.
30 красавіка ў Гродне каля тысячы веласіпедыстаў узялі ўдзел у велапрабегу, адкрыўшы такім чынам новы веласезон.
У Гродне на летняй сцэне парку Жылібера 29 красавіка каля двухсот танцораў адзначылі Міжнародны дзень танцаў. Арганізавала вулічны фестываль гарадзенская танцорка Оля Лета.
Каля Маладзёжнага цэнтра “Гродна” 29 красавіка адкрылі новую сетку велапракатаў, створаную “Гроднааблкінавідэапракатам”. Цяпер гарадзенцам і гасцям горада можна будзе ўзяць ровар у адным месцы, а вярнуць – у іншым.
На пасяджэнні гродзенскага гарвыканкама 29 красавіка былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродна за першы квартал 2016 года. На сустрэчы ўздымалася пытанне аб прамысловасці ў рэгіёне, зарплаце, экспарце і праблемах прадпрыемстваў.
У Гродне ў дзевятнаццаты раз прайшла краязнаўчая гульня “Я этим городом храним”. Сёлета ў папулярнай сярод школьнікаў забаве ўдзельнічала рэкордная колькасць каманд, якiя павінны былі за тры гадзіны пераадолець 38 кантрольных кропак.
У Моладзевым цэнтры “Гродна” 28 красавіка адбыўся паказ дакументальнай п’есы “Сем”. Сем гісторый выдатных жанчын розных культур свету прачыталі гарадзенскія чыноўнікі, алімпійская чэмпіёнка і інвалід-калясачнік.
Сёлета сезон актыўнасці іксодавых кляшчоў у Гродне пачаўся яшчэ ўзімку. Першы выпадак прысмоктвання кляшча быў зафіксаваны ў лютым. Ранняе з’яўленне небяспечных павукаабразных спецыялісты звязваюць з цёплай зімой і ранняй цёплай вясной.
Апошнім часам гарадзенскія рыбакі прыкметна павялічылі свой улоў, а ля ГЭС няма вольнага месца, каб закінуць вуду. Чытач “Твайго стылю” Аляксей расказаў рэдакцыі, што на мінулых выходных, 23-24 красавіка, адбылася нават масавая бойка за рыбныя месцы ля ракі. Гэта пры тым, што рыбалка там наогул забароненая.