Ад ксяндзоў да генералаў: у Гродне масавым прабегам адкрылі веласезон

|

 

Велааматары адзначаюць, што ў гэтым годзе на адкрыццё сезона прыйшла рэкордная колькасць чалавек. Ці так гэта, можна будзе даведацца праз некаторы час, калі арганізатары па відэа падлічаць дакладную колькасць людзей.

 

Стартавалі ўдзельнікі прабегу ад Савецкай плошчы. Далей маршрут праходзіў па вул. К. Маркса – пр. Касманаўтаў – Румлёўскі мост – пр. Кляцкова – пр. Я.Купалы – вул.Перамогі – ул. Сов.памежнікаў – вул. Паповіча – вул. Вясновая – вул. Фестывальная – вул. БЛК – вул. Горкага – вул.Савецкая.

 

Удзел у велапрабегу прыняў і дырэктар ЗАТ “Гроднагандальсэрвіс” генерал-маёр Уладзімір Сычэўскі.


“На адкрыцці сезона мы яшчэ раз нагадаем веласіпедыстам правілы руху і асновы бяспекі” .- распавялі супрацоўнікі  ДАІ.

 

Для гэтага пасля прабегу прайшоў конкурс: удзельнікам трэба было паказаць майстэрства кіравання роварам, а таксама адказаць на пытанні. Пераможцаў узнагародзілі прызамі – веласіпеднымі аксэсуарамі.

 

Упершыню на адкрыццё веласезона прыйшлі і ксяндзы з Фарнага касцёла.

“Мы як і усе людзі любім катацца на роварах. Мы падтрымліваем здаровы лад жыцця, гэта адпавядае маральнасці. Таксама нам прыемна ўбачыць сваіх прыхажан, якіх прыйшло вялікае мноства”. – распавёў ксёндз Валерый. 


“У людзей прынята разважаць, што ксёндз, гэта той хто сядзіць за сценамі схаваўшыся. Мы таксама любім ровары. Я у першую чаргу выйшаў для сябе, а таксама дзеля здароўя і весялосці. Ровар выкарыстоўваю рэгулярна, за мінулы год наездзіў 700 км”. – распавёў ксёндз Юрый. 

 

Старшыня праўлення грамадскага аб’ядання “ВелаГродна” Юлія Каляда адзначыла, што адкрыццю сезону спрыяла надвор’е.

 
“Нам пашанцавала, што не было дажджу. Велапрабег у нас праходзіць не першы год, і мы не сталі мяняць маршрут, так бо з’яўляецца зараз самым зручным. Па колькасцi людзей цяжка сказаць, але я ўпэўненая, што іх было больш чым у мінулым годзе. Дакладна больш за 500 чалавек, можа і 1000. Вынікі стануць вядомыя пасля таго як мы палічым па відэа. У гэтым годзе прабег вызначыўся яшчэ тым, што была падрыхтавана спецыяльная праграма для дзяцей”.