Касмічны інструмент. Гарадзенцы пазнаёміліся з хэндпанам

|

Гарадзенскі музыка Аляксандр Зімін хоча пазнаёміць гарадзенцаў з цiкавым iнструментам. Хэндпан – перкусійны інструмент, які пакуль не вельмі распаўсюджаны ў Беларусi. Першае знаёмства з ім прайшло 1 кастрычніка ў антыкафэ “Партал”. 

Практычнасць і эстэтычнасць. У Гродне адкрылася новая этнакрама “Лёля”

|

У краме, што працуе з 1 кастрычніка, можна набыць рамесныя вырабы беларускіх майстроў: ад упрыгожванняў да посуду. Гаспадыня “Лёлі” Дар’я Фядотава-Вановіч лічыць, што такія рэчы заменяць масавыя кітайскія тавары і павысяць спажывецкую культуру гарадзенцаў. А ў будучыні тут змогуць праходзіць майстар-класы і тэматычныя мерапрыемствы.

Хобі на ўсё жыццё. Зміцер Вінчэўскі расказвае, як стаць гарадскім бёрдуотчарам

|

Некаторыя з дапамогай бёдуотчынгу – назірання за птушкамі – спыняюць выміранне пэўных відаў, а некаторыя проста атрымліваюць задавальненне ад гэтага элітарнага занятку. Пра бёдуотчынг расказаў гродзенскі арнітолаг Зміцер Вінчэўскі на лекцыі ў “Краме Ц”. А мы змясцілі яго выступ у пяці пытаннях і адказах.

Праз чатыры краіны на інвалідным вазку: як гарадзенкі кінулі сабе выклік і паехалі ў падарожжа

Дзве сяброўкі – Аня і Жэня – паехалі ў падарожжа. У сярэдзіне чэрвеня дзяўчаты правялі тры дні ў Будапешце, пяць дзён у Сафіі, тры дні ў Варне і чатыры – у Адэсе. Яны ўбачылі горы і пакупаліся ў Чорным моры. Незвычайнае ў гэтай гісторыі тое, што Аня перасоўваецца на інвалідным вазку. 

Хто стане “Гаспадаром Цмокаў”? У Гродне прэзентавалі новую беларускую настолку

28 жніўня гарадзенцы маглі прыручыць цмокаў. У кавярні “Шэкспір”, дзе “самая лепшая кава на раёнчыку”, прайшла прэзентацыя настольнай гульні, у якую цікава пагуляць і дзецям, і дарослым.

Гарадзенцы на Марсе. Гурт “СпіноюДаСонца” адыграў на фэсце “MAPC RockFest+Lasertag”

Арганізатары сумясцілі турнір па лазертагу, коларфэст і музычны фестываль. На ім выступілі “Дай Дарогу”, Neuro Dubel, “Рокаш”, гарадзенскія “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры” і шмат іншых гуртоў. Мерапрыемства адбылося 20 жніўня каля вёскі Перхурава ў 20 кіламетрах ад Мінску.

Віленскі стэндапер з гарадзенскімі каранямі: “Калі не ведаеш, пра што жартаваць, жартуй з сябе”

Алег Ардатаў – вучоны з Вільні з гарадзенскімі каранямі, які набірае папулярнасць у гумарыстычным жанры. Сёлета ён выступаў на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне ў папулярным жанры “стэндап”. Таксама нядаўна выйшла яго гумарыстычная кніга “Мой дневник”. Алег расказаў, як нараджаюцца стэндапы, як працаваць біямеханікам і за што можна любіць Гродна.

“Сучаснае мастацтва спрабуе выбіць чалавека з зоны кaмфорту”. 10 тэзісаў з лекцыі Тані Арцімовіч

Адкрытая лекцыя арт-крытыка Тані Арцімовіч “Руйнуючы межы: канец чыстага мастацтва” прайшла 2 чэрвеня ў ДОМе 46. Наведвальнікі пачулі пра развіццё сучаснага мастацтва і пазнаёміліся з шэрагам знакавых праектаў беларускіх і замежных творцаў. Прапануем 10 тэзісаў з лекцыі для тых, хто не змог яе наведаць.

Маджонг, го і хун пао: якія страшныя словы можна было вывучыць на дні адкрытых дзвярэй у тайм-кафэ “Партал”

З дапамогай Паўла Вераб’я “Твой стыль” склаў спіс усходніх гульняў, за якімі можна правесці час у цэнтры развіцця і адпачынку “Партал”. На сустрэчы 4 мая можна было таксама пакаштаваць элітныя гатункі кітайскай гарбаты і паслухаць лекцыю пра фармаванне ўсходняй культуры. А яшчэ даведацца, якую ролю ў ёй гралі і сёння граюць настольныя гульні.

Аддаць мюслі, узяць мацу. Як працуе фудшэрынг у Гродне

Шмат прыгатавалі і не з’елі? Тэрмін прыдатнасці прадуктаў хутка скончыцца? Стваральнікі суполкі “Фудшеринг. Отдам даром еду. Гродно” заклікаюць карміць не сметніцу, а суседзяў. “Твой стыль” праверыў, хто карыстаецца паслугай і як яна працуе.