Беларусь для немцаў: аўтар даведніка па Беларусі расказвае пра асаблівасці мясцовага турызму
У лістападзе ў нямецкім выдавецтве Trescher выйшла кніга беларускай журналісткі Марыны Рахлей і нямецкага беларусіста Андрэ Бёма – турыстычны даведнік па нашай краіне. Кнігу прэзентавалі ў Германіі 10 снежня. З гэтай нагоды Андрэ расказаў “Твайму стылю”, што можа прывабіць немца ў Беларусі.