У Гродне адкрылася новая кнігарня
За беларускамоўнай шыльдай і выявамі Скарыны на вокнах хаваецца звычайная крама, дзе акрамя кніг можна набыць цацкі, сувеніры і канцылярскія тавары.
Тут прадстаўлена дзіцячая, мастацкая, аўтабіяграфічная і класічная літаратура, а таксама манга (японскія коміксы) і сучасная проза. Беларускамоўныя кнігі плануюць завезці пазней. Прадавец кажа, што гэта будзе мастацкая літаратура. А пакуль на беларускай мове ў кнігарні ёсць дзіцячыя і гістарычныя кнігі. Плануецца таксама продаж беларускіх традыцыйных сувеніраў – магнітаў і керамікі.
Паводле прадаўца, пакупнікоў пакуль няшмат – людзі знаёміцца з кнігарняй, прыглядаюцца. Таксама ў крамы ёсць сайт для азнакамлення. Пасля новага года ён будзе працаваць як інтэрнэт-магазін з рассылкай.