Малады паэт Дзіма Пціцамі расказаў гарадзенцам, чаму не хоча служыць ва ўкраінскай арміі

На творчай сустрэчы хлопец расказаў, як ад рэпа прыйшоў да паэзіі, як натхненне прыходзіць падчас прання шкарпэтак і чаму ён не хоча служыць у войску. Гродна ён наведаў 22 верасня ў межах паэтычнага тура па гарадах Беларусі.

У гарадзенскага хостэла змяніўся ўладальнік. У планах – пашырэнне

|

Адзіны ў Гродне хостэл “Hello, Grodno” існуе ўжо тры гады. Нядаўна ў яго змяніўся ўладальнік. У новага гаспадара ёсць грандыёзныя планы, якія, тым не менш, яна не разгалошвае.

“На апошнюю сустрэчу ніхто не прыйшоў”. Гарадзенскі “Кніжны клуб” губляе наведвальнікаў, але не аптымізм

На апошнюю сустрэчу клуба, якая павінна была адбыцца 18 верасня, не завітаў ніхто з чытачоў. Тым не менш, арганізатар сустрэч настроены аптымістычна і кажа, што гэта толькі пачатак сезону.

Дзе ў Гродне пагуляць у настолкі? Гульні на любы густ і ўзрост

Напярэдадні Фестывалю настольных гульняў “Игрокуб 2015” мы падрыхтавалі спіс месцаў, дзе можна ў Гродне пагуляць у настолкі. Калі вы ведаеце іншыя такія месцы, пішыце пра іх у каментарах.

“Где счастливым можно быть? Только в Гродно!” У Гродне знайшлі аўтараў старога хіта

|

Максім Швед і Андрэй Ломаў знайшлі аўтараў песні, якую ведае большасць гарадзенцаў – хіта застолляў і песен пад гітару “Только в Гродно”. 3 кастрычніка ў “Краме Ц” яны прэзентавалі сваё відэадаследаванне.

На курсах “Моваведа” ў Гродне абяцаюць не толькі ўдасканаліць мову, але і палепшыць жыццё

|

“Мова Нанова” – не адзіныя курсы беларускай мовы ў Гродне. Ужо другі год гарадзенцаў збіраюць заняткі “Моваведа”, якія вядзе Таццяна Сушко. Мы паразмаўлялі з ёй і даведаліся, што новенькага чакаць ад курсаў у гэтым сэзоне.

Самавар, іконы і яблычкі на шнурочках. Пакроўскае свята прайшло ў Гродне

|

Пакаштаваць стравы паходнай кухні і выпіць гарбаты з самавара можна было 14 кастрычніка ў дворыку насупраць Свята-Пакроўскага. Таксама жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах і зрабіць ахвяраванне на карысць сабора або дабрачынных арганізацый.

“У нас магла быць свая кінастудыя”. Шэсць пытанняў і адказаў пра гісторыю кіно ў Гродне

Калі ў Гродна з’явіліся першыя кінатэатры? Як туды хадзілі бясплатна? Чаму людзі хадзілі ў кіно, нягледзячы на абшарпанныя сцены, бруд і бойкі? Пра ўсё гэта можна было даведацца ад гісторыка Таццяны Касатай 15 кастрычніка ў гарадзенскай галерэі “Крыга”.  

Гарадзенка адраджае батанічны сад Жылібера, але яму пагражаюць надвор’е і самі гараджане

|

Гісторык Наталля Канюк з 2011 года адраджае батанічны сад, які некалі стварыў у Гродне французскі батанік Жан Жылібер. За гэты час яна пасадзіла каля 70 дрэваў. Дрэвы дараць гарадзенскія калекцыянеры. Апошняя пасадка прайшла 22 кастрычніка.

“Беларускія гульні не ўнікальныя, але па-свойму адметныя”. Другі фестываль “Игрокуб” прайшоў у Гродне

Забаўляльны цэнтр “Галактыка” два дні зранку і да вечара быў перапоўнены аматарамі настольных гульняў. Прыняць удзел у турнірах і розыгрышах, патэсціць навінкі і сустрэцца з распрацоўшчыкамі, зарабіць зніжку на новы квэст і купіць гульні са зніжкай 20% – гэта маленькая частка таго, што праноўвалі на “Игрокубе”.