Тайну “Сямі камянёў” спрабавалі разгадаць у Гродне
Аляксей Шэін прэзентаваў у гарадзенскай “Краме Ц” сваю кнігу “Сем камянёў” – першае беларускае фэнтазі.
Аляксей Шэін прэзентаваў у гарадзенскай “Краме Ц” сваю кнігу “Сем камянёў” – першае беларускае фэнтазі.
Гарадзенскі музыка Уладзь Бернат (DzyaDZEN’ka) вырашыў незвычайна адзначыць свой дзень нараджэння, парадаваўшы сябе і іншых аматараў панк-музыкі.
У гарадзенскай “Краме Ц” працягваюцца “гістарычныя аўторкі”. У час апошняй сустрэчы два маладыя гісторыкі – Аляксей Кайрыс і Андрэй Вашкевіч – расказвалі пра паўстанне 1863-64 гг.
Чарговая кніга расказвае пра Вялікае княства Літоўскае ў перыяд княжання Альгерда і Кейстута. Прэзентацыя прайшла 21 траўня на пляцоўцы арт-галерэі “Крыга” і сабрала каля пяцідзесяці чалавек.
Краязнаўца і экскурсавод Віктар Кірэеў правёў інтэрактыўную медыялекцыю “Гродна на старых паштоўках”. Сустрэча прайшла 28 красавіка ў гарадзенскай “Краме Ц”.
Напярэдадні 8 сакавіка магілёўцы Akute далі вялікі канцэрт у Гродне, дзе сыгралі хіты з альбому Realnaść i sny, прэзентавалі дзве новыя песні і пацвердзілі статус любімага гурта ўсіх дзяўчынак.
На канцэрт прыйшлі людзі розных пакаленняў: і тыя, хто пачынаў слухаць “Ляпісаў” у пачатку іх кар’еры ў 90-х, і тыя, хто палюбіў іх за маніфэсты ды рабкоры. Музыкі выканалі песні з розных альбомаў, але як прыхільнікі не прасілі любімыя “Грай” і “Воины света”, яны іх так і не пачулі.
У Дзень святога Валянціна ў Тэатры лялек пары маглі “распісацца” і атрымаць “пасведчанне” ў адмыслова зладжаным ЗАГСе, даведацца адказ на свае пытанне ў варажбіткі, а таксама прыняць удзел у інтэрактыўных пастаноўках і атрымаць падарункі.
Фотавыстава Яўгена Бузука “Колеры зімы” адкрылася 15 студзеня ў антыкафэ “Живое время”. Вернісаж прайшоў у цёплай сяброўскай атмасферы.
У апошні дзень лета вуліцу Савецкую ў Гродне запоўнілі музыкі, танцоры, ілюзіяністы, мімы і акторы. Тут праходзіў чарговы Міжнародны фестываль вулічных мастацтваў Grand Teatro 2014.