Фатограф Яўген Бузук паказаў гарадзенцам “Колеры зімы”

На здымках можна пабачыць рэкі, горы, гарады. “У гэтых фатаграфіях мала маёй заслугі, – сказаў Яўген. – Тут збольшага краявіды, а іх малюе прырода”. Заўважыў Яўген і тое, што лепшыя фота атрымаліся, калі ён выязджаў некуды не адзін, а са сваёй сям’ёй.

 

Афіцыйная частка скончылася літаральна праз пару хвілін, і госьці пайшлі насалоджвацца чаем і абмяркоўваць фотапрацы.

 


Яўген Бузук – вядомы гарадзенскі фатограф, які здолеў сумясціць у сваёй дзейнасці творчую фатаграфію і камерцыйныя здымкі. Адзін з найбольш тытулаваных аўтараў, атрымаў прызы на шматлікіх міжнародных конкурсах. Мае сваю фоташколу. Персанальныя выставы Яўгена ладзілі ў Гродна і Маскве, таксама ён прыймаў удзел у шматлікіх міжнародных экспазіцыях.